Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Болочанка

река Болочанка

БАЛАЧАНКА, рака ў Чэрвеньскім і Пухавіцкім р-нах, левы прыток р. Свіслач (бас. Дняпра). Даўжыня 36 км. Пл. вадазбору 418 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2,6 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %. Пачынаецца за 2 км на Пд ад в. Кобзевічы Чэрвеньскага р-на, вусце за 2 км на ПдЗ ад в. Балачанка Пухавіцкага р-на. Асноўны прыток &mdash- Чарняўка (справа). Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, у сярэднім і ніжнім трапецападобная. Пойма раўнінная, двухбаковая, шырынёй 0,5&mdash-0,7 км. Ад вытоку на працягу 28 км рэчышча каналізаванае, у ніжнім цячэнні месцамі звілістае, яго шырыня ў верхнім і сярэднім цячэнні 3&mdash-6 м, у ніжнім 15&mdash-17 м. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных сістэм.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта