БАЛОШЫНКА, рака ў Астравецкім р-не, правы прыток Віліі. Даўжыня 14 км. Пл. вадазбору 64,5 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,9 %. Пачынаецца каля х. Бяляны, на працягу 7 км цячэ па мяжы з Літвой, упадае ў Вілію за 1 км на ПнЗ ад х. Балашынка. У вярхоўі цячэ праз забалочаную лясістую мясцовасць.