БАЛОТНІЦА, рака ў Барысаўскім р-не, левы прыток р. Мужанка (бас. Дняпра). Даўжыня 9,5 км. Пачынаецца на ўсходняй ускраіне в. Прыяміна, вусце на ПдЗ ад в. Забалотніца. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу.