Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Большой Перекоп

река Большой Перекоп

ВЯЛІКІ ПЕРАКОП, рака ў Пастаўскім і Мядзельскім р-нах, у бас. Віліі. Даўжыня 35 км. Пл. вадазбору 241 км2. Сярэдмегадавы расход вады ў вусці 1,8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Мацясы Мядзельскага р-на (у верхнім цячэнні называецца Малінаўка), упадае з ПдУ у возера Свір. Асноўныя прытокі Сермеж і ручай Першы. Даліна добра распрацаваная, у верхнім цячэнні вузкая, у ніжнім шырынёй 0,3—1 км. Пойма двухбаковая, шырынёй 200— 400 м. Рэчышча звілістае (шырыня да 4 м), на працягу 20,4 км каналізаванае: выток — 1,5 км на ПдУ ад в. Мельнікі (9,5 км) і 1,5 км на ПнУ ад в. Абрамы — 2,2 км на У ад в. Хмылкі (10,9 км). Берагі абрывістыя. У нізоўі рыбапрамысловы ўчастак, каля в. Шэметава створана сажалка (пл. 0,42 км2). У вярхоўі і сярэднім цячэнні на пойме прымае сцёк меліярацыйных каналаў.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта