Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Бродня

река Бродня

БРОДНЯ, рака ў Смалявіцкім і Барысаўскім р-нах, правы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўжыня 33 км. Пл. вадазбору 214 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,4 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Прысынак Смалявіцкага р-на, упадае ў Бярэзіну каля в. Вялікае Стахава Барысаўскага р-на. Цячэ пераважна па Верхнебярэзінскай нізіне. Асноўныя прытокі: Сойка (справа) і Каўпеніца (злева). Даліна ў верхнім цячэнні трапецападобная (шырыня 3—4 км) са спадзістымі схіламі- у сярэднім і ніжнім цячэнні невыразная, зліваецца з далінамі рэк Гайна і Бярэзіна. Пойма забалочаная, у верхнім цячэнні шырынёй 0,3—0,8 км, у ніжнім зліваецца з прылеглай мясцовасцю. Рэчышча ад вытоку на 12 км каналізаванае, ніжэй слаба меандруе. Шырыня ракі ў межань у верхнім цячэнні 1—3 м, сярэднім 4—8 м, ніжнім 8—12, у вусці 15—17 м. Берагі невысокія, часта пераходзяць у пойму, забалочаныя.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта