Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Брусята

река Брусята

БРУСЯТА, рака ў Крупскім і Бярэзінскім р-нах, левы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўжыня 37 км. Пл. вадазбору 340 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,3 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %. Пачынаецца з воз. Нерыб у Крупскім р-не, упадае ў Бярэзіну за 2 км на 3 ад в. Жураўка Бярэзінскага р-на. Асноўныя прытокі: Плаўня (злева) і Узніца (справа). Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэднім і ніжнім цячэнні трапецападобная, шырынёй да 2 км. Пойма пераважна двух-баковая, яе шырыня 0,3—0,5 км, месцамі да 0,8 км. Рэчышча ў верхнім і сярэднім цячэнні каналізаванае і выпрастана на 27 км. Шырыня ракі ў межань 8—10 м.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта