Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Чечора

река Чечора

ЧАЧОРА, рака ў Кармянскім, Буда-Кашалёўскім і Чачэрскім р-нах, правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 56 км. Пл. вадазбору 551 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вус- ці 3,2 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Лёсавая Буда Кармянскага р-на, вусце на ўсходняй ускраіне г. Ча- чэрск. Асноўныя прытокі Дулепа, Любіца (справа) і Глыбокая (злева). Цячэ па Прыдняпроўскай нізіне. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, шырынёй 0,5—0,6 км. Схілы пераважна адкрытыя, умерана стромкія і спадзістыя- іх вышыня 7—10 м, месцамі да 15 м. Пойма двухбаковая (шырыня 200—500 м), асушаная, лугавая, асобныя ўчасткі параслі хмызняком. Рэчышча каналізаванае- яго шырыня 3—6 м у верхнім цячэнні, 7—10 м у сярэднім і да 15 м у ніжнім. Берагі вышынёй 1—1,5 м. На рацэ вадасховішча Меркулавічы. Разводдзе звычайна з 2-й дэкады сакавіка да пачатку 3-й дэкады красавіка. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта