Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Черная Ганча

река Черная Ганча

ЧОРНАЯ ГАНЧА, рака ў Полыпчы і Гродзенскім р-не, левы прыток Нёмана. Даўжыня 145 км. Пл. вадазбору 1916 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 17 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %. Пачынаецца ў Польшчы, перасякае граніцу за 1 км на ПдЗ ад в. Лясная. Цячэ па паўночных схілах Гродзенскага ўзвышша, упадае ў Нёман за 1 км на ПнЗ ад в. Загорнікі (даўжыня ў межах Беларусі 35 км, пл. вадазбору 178 км2). Прытокі: р. Марыха (злева), шматлікія ручаі. Даліна глыбокаўрэзаная, яе шырыня ад 0,7 км да 3,5 км. Пойма двухбаковая, забалочаная (шырыня 0,2—1 км), ёсць участкі надпоймавых тэрас (вышыня да 10 м). Рэчышча звілістае, з буйнымі меандрамі. Шырыня ракі ў межань да 10 м.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта