Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Черница (бассейн реки Западная Двина)

река Черница (бассейн реки Западная Двина)

ЧАРНІЦА, рака ў Смаленскай вобл. і Лёзненскім р-не, правы прыток р. Лучоса (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 74 км. Пл. вадазбору 775 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %. Пачынаецца за 1 км на Пд ад в. Ваўкі Руднянскага р-на Смаленскай вобл., вусце каля в. Бабінавічы Лёзненскага р-на. Цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша (на Беларусі даўжыня 70 км, пл. вадазбору каля 700 км2). Асноўныя прытокі: Ціхута, Заальшанка (злева) і Мошна (справа). Даліна ў вярхоўі паміж вёскамі Матушова і Дразды (Лёзненскі р-н) слабавыразная, на астатняй частцы трапецападобная (шырыня 200—400 м, на асобных участках да 100 м). Пойма шырынёй 100—300 м, пераважна двухбаковая. Рэчышча ўмерана звілістае (шырыня 5—10 м, у вусці да 20 м), на асобных участках разгаліноўваецца і ўтварае невялікія астравы. На рацэ створана Дабрамысленскае вадасховішча. Замярзае ў пачатку снежня, крыгалом у пачатку красавіка. Рэчышча ў верхнім цячэнні (на працягу 3,4 км) каналізаванае.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта