Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Черница (приток реки Цна)

река Черница (приток реки Цна)

ЧАРНІЦА, рака ў Лагойскім р-не, правы прыток р. Цна (бас. Дняпра). Даўжыня 31 км. Пл. вадазбору 167 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,2 М3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %. Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Становішча, вусце за 2 км на ПнЗ ад в. Чабатары. Асноўны прыток — р. Мікалаеўшчына (справа). Цячэ па паўночна-ўсходніх схілах Мінскага ўзвышша. Даліна трапецападобная, месцамі У-падобная (шырыня 0,5— 1,5 км). Схілы пераважна стромкія, вышынёй 10—12 м, зрэдку абрывістыя. Пойма двухбаковая, у верхнім і ніжнім цячэнні забалочаная, у сярэднім меліяраваная. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на працягу 7,2 км уніз па цячэнні ад в. Каменская Слабада каналізаванае. Шырыня яго ў верхнім цячэнні да 5 м, у ніжнім да 10 м.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта