ДАБРЬІЦА, рака ў Рагачоўскім р-не, Правы прыток р. Дняпро. Даўжыня 24 км. Пл. вадазбору 149 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Сялец, вусце за 1 км на Пн ад г. Рагачова. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. У верхнім і ніжнім цячэнні пераважае лес, у сярэднім — сельгасугоддзі.