Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Должанка

река Должанка

ДАЎЖАНКА, рака ў Бялыніцкім і Клічаўскім р-нах, правы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўжыня 37 км. Пл. вадазбору 272 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,3 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %. Пачынаецца за 1,5 км на У ад в. Стадолішча Бялыніцкага р-на, вусце на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Даўжанка Клічаўскага р-на. Цячэ па паўднёва-ўсходняй ускраіне Цэнтральна-бярэзінскай раўніны. Асноўны прыток — р. Рудка (справа). Даліна невыразная, у ніжнім цячэнні трапецападобная, дробнаўрэзаная, шырынёй 1 км. Да в. Доўгае Клічаўскага р-на схілы параслі мяшаным забалочаным лесам, ніжэй адкрытыя. Пойма двух-баковая, лугавая, у верхняй частцы забалочаная. Рэчышча ў вытоку на працягу 5 км каналізаванае, ніжэй звілістае. У вадазборы пераважае лес.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта