Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Дрисвята

река Дрисвята

ДРЫСВЯТА, Друкша (рэдка), рака ў Браслаўскім р-не, левы прыток р. Дзісна (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 44 км. Пл. вадазбору 1020 км2. 1. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,1 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %. Пачынаецца каля в. Грытуны (да пабудовы ГЭС «Дружба народаў» у 1953 рака выцякала з воз. Дрысвяты). Участак былога рэчышча паміж вёскамі Ёдзішкі і Вусце цяпер лічыцца прытокам Дрысвяты — Дрысвяткай. Верхняе цячэнне ракі ў межах Браслаўскай грады, ніжняе — на 3 Полацкай нізіны, вусце каля в. Казяны. Асноўны прыток — р. Прорва (злева). На вадазборы 139 азёр, якія займаюць плошчу каля 125 км2 (12% вадазбору). Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 200— 250 м. Пойма перарывістая, яе пераважная шырыня 50—100 м. Рэчышча ўмерана звілістае, паміж вёскамі Кякшты (вусце Прорвы) і Ёдзішкі на працягу 8,9 км каналізаванае. Шырыня рэчышча ў межань да 14 м. Цячэ праз азёры Доўгае, Верхняе (паміж імі пабудавана ГЭС «Шлях да камунізму») і Богінскае. У вадазборы р. Дрысвята, на беразе воз. Дрысвяты (тэрыторыя Літвы) пабудавана Ігналінская АЭС.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта