Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Друйка

река Друйка

ДРУЙКА, рака ў Браслаўскім р-не, левы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 52 км. Пл. вадазбору 1050 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,8 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %. Выцякае з воз. Дрывяты, цячэ ў межах Браслаўскай грады, працякае праз азёры Цно, Неспіш і Недрава, вусце каля г.п. Друя. Асноўны прыток — ручай Плесавіца (справа). Азёры займаюць 13 % вадазбору (Браслаўская група азёр). Даліна трапецападобная, шырыня яе 400—600 м, каля в. Качэргі да 1,7 км. Пойма забалочаная, шырынёй 50—250 м у сярэднім цячэнні, 500—800 м у ніжнім. Рэчышча слабазвілістае, шырыня яго ніжэй вёскі Друйск 6—8 м. Каля в. Друйск плаціна і сажалка былой Браслаўскай ГЭС.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта