Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> Двиноса

Двиноса

ДЗВІНАСА, рака ў Лагойскім і Вілейскім р-нах, левы прыток Віліі. Даўжыня 54 км. Пл. вадазбору 614 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,3 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2%. Пачынаецца каля в. Задворнікі Лагойскага р-на, цячэ ў межах Мінскага ўзвышша, вусце каля в. Стахі. У верхнім цячэнні называецца Сытніца. Асноўныя прытокі: Малка, Рудаўка, Балавец, Вейнка, Дзвонка. Даліна амаль не выражана. Пойма двух-баковая, пераважна забалочаная (асабліва ў ніжнім цячэнні), шырыня яе 100&mdash-150 м. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 3,3 км каналізаванае, яго шырыня ў межань 5&mdash-15 м. Берагі стромкія. На рацэ Плешчаніцкае вадасховішча. Каля в. Расохі створана сажалка (пл. 0,17 км2). Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.


 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта