Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Ельня (приток реки Сож)

река Ельня (приток реки Сож)

ЕЛЬНЯ, рака ў Краснапольскім і Слаўгарадскім р-нах, левы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 30 км. Пл. вадазбору 170 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,9 м3 /с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1 %. Пачынаецца з балота паміж вёскамі Чэрнін і Новае Жыццё Краснапольскага р-на, вусце за 3 км на ПнЗ ад в. Старынка Слаўгарадскага р-на. Даліна пераважна трапецападобная, шырыня яе 250—500 м. Пойма перарывістая, паміж вёскамі Старынка і Ельня Слаўгарадскага р-на адсутнічае. Рэчышча каналізаванае на працягу 5,9 км (ад вытоку да в. Заазер′-е Краснапольскага р-на), на астатнім працягу звілістае. Шырыня ракі ў межань 4—8 м.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта