Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> Гайна

Гайна

ГАЙНА, рака ў Мінскай вобл., правы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўжыня 100 км. Пл. вадазбору 1670 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 11,7 м3/с Агульнае падзенне 100,7 м, Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,01 %. Пачынаецца з крыніц на 3 ад в. Гайна Лагойскага р-на, працякае ў Смалявіцкім, далей у Барысаўскім р-нах, дзе за 1 км ад в. Весялова ўпадае ў Бярэзіну. Асноўныя прытокі: Усяжа (справа) і Цна (злева). У вярхоўі цячэ па Мінскім узвышшы, у ніжнім цячэнні &mdash- па Верхнебярэзінскай нізіне. Даліна трапецападобная, ніжэй упадзення Цны невыразная, шырыня яе ад 0,8&mdash-1,2 км у верхнім цячэнні да 2,5&mdash-3 км у ніжнім. Пойма да в. Свідна адсутнічае, на астатнім працягу двухбаковая, шырынёй 1&mdash-1,5 км. Рэчышча ў вярхоўі каналізаванае на 9 км (ад в. Гайна да в. Кузевічы), на астатнім працягу звілістае. Шырыня ракі ў межань у вярхоўі 2&mdash-4 м, ніжэй 10&mdash-16 м, у вусцевай частцы да 20 м. Берагі стромкія, часта абрывістыя, вышынёй 1&mdash-4 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка &mdash- пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 0,9&mdash-1,6 м, найболыпая 2,1 м. Рака замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Суднаходства за 30 км ад вусця ў высокую ваду. На рацэ г.п. Лагойск, плаціна і невялікае вадасховішча (у межах Лагойска). На вадазборы Гайны зоны адпачынку Гайна і Лагойшчына.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -


 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта