Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Галбица

река Галбица

ГАЛБІЦА, Галбеіца, Галубейк а, рака пераважна ў Пастаўскім р-не, правы прыток Дзісны (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 63 км. Пл. вадазбору 1050 кмі Сярэднегадавы расход вады ў вусці 6,6 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,97 %. Пачынаецца за 0,5 км на ПдЗ ад в. Глінскія, цячэ ў межах Свянцянскіх град пад назвай Заражанка (на працягу 5 км у Мядзельскім р-не), ніжняе цячэнне на Полацкай нізіне, упадае ў Дзісну каля в. Мішуты Шаркоўшчынскага р-на. Асноўныя прытокі: Лаўрыха, Шурыца, Паловіца (злева), Чэртка, Карнееўка, Ласіца і Плісаўка (справа). Даліна трапецападобная, яе шырыня 200—400 м. Пойма шырынёй 50—150 м. Рэчышча ў верхнім цячэнні на працягу 11 км каналізаванае, у сярэднім і ніжнім цячэнні яго шырыня 20—30 м. Рака працякае праз азёры Задняе і Галбея, сажалкі каля в. Кезікі (пл. 22 га), в. Дунілавічы (пл. 22 га), г.п. Варапаева (пл. 47 га).
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта