Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Греза

река Греза

ГРЭЗА, рака ў Магілёўскім і Быхаўскім р-нах, левы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўжыня 51 км. Пл. вадазбору 458 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,5 м3/с Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7%. Пачынаецца каля паўднёва-ўсходняй ускраіны в. Загрэззе Магілёўскага р-на, цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне, вусце на паўднёвай ускраіне в. Вязьма Быхаўскага р-на. Асноўны прыток Езва (злева). Даліна трапецападобная, шырыня яе 1— 1,5 км. Пойма двухбаковая, часткова парэзаная старымі рэчышчамі і канавамі, шырынёй 0,4—0,5 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае. Шырыня ракі ў межань ў верхнім цячэнні 4—6 м, ніжэй — каля 10 м. Берагі ўмерана стромкія, адкрытыя, пад лугамі. Рака выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта