Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Илия

река Илия

ІЛІЯ, рака ў Лагойскім і Вілейскім р-нах, у бас. Віліі. Даўжыня 62 км. Пл. вадазбору 1220 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 8,8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,8 %. Пачынаецца за 2 км на 3 ад в. Міхалкавічы ў межах Мінскага ўзвышша, у вярхоўі прымае рэкі Каменка (злева) і Бачылаўка (справа), упадае ў паўднёвы заліў Вілейскага вадасховішча. Асноўныя прытокі: Сліжанка Мышкоўка, Выпрата, Жучок, Рыбчанка (злева), Бачылаўка (у вярхоўі), Дроздка (справа). Даліна невыразная, яе шырыня 2—3 км. Пойма забалочаная, нізкая, яе шырыня 0,3—0,5 км. Рэчышча ад вытоку на працягу 25 км каналізаванае, ніжэй звілістае. Шырыня яго ў межань у вярхоўі 5—10 м, ніжэй да 20 м. Замярзае ў сярэдзіне снежня, крыгалом у канцы сакавіка. У ніжнім цячэнні ракі размяшчаецца зона адпачьшку Вілейка. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта