Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Ипа

река Ипа

ІПА, рака ў Светлагорскім, Калінкавіцкім і Мазырскім р-нах, левы прыток Прыпяці. Даўжыня, 109 км. Пл. вадазбору 1010 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,9 м3/с. Агульнае падзенне ракі 29,7 м. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,3 %. Пачынаецца за 3 км на ПнЗ ад в. Сякерычы Светлагорскага р-на, цячэ па нізінах Гомельскага і Прыпяцкага Палесся, вусце за 4 км на ПдЗ ад в. Рудня Гарбавіцкая. Асноўны прыток — р. Віша (справа). Даліна трапецападобная, у нізоўі скрынкападобная, шырыня яе 1,5—2 км. Пойма нізкая, шырынёй 1 —1,5 км. Рэчышча ад вы.току на працягу 95 км каналізаванае, шырыня яго 10—12 м. Разводдзе з сярэдзіны сакавіка да першай дэкады мая. Замярзае ў канцы снежня, крыгалом у 2-й пал. сакавіка.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта