Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> Исса

Исса

ІСА, рака ў Баранавіцкім і Слонімскім р-нах, правы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўжыня 62 км. Пл. вадазбору 554 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %. Пачынаецца каля в. Серабрышча Баранавіцкага р-на, упадае ў Шчару ў межах Слоніма. Асноўныя прытокі &mdash- Пляхоўка і Рудня. Даліна трапецападобная. Пойма чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае, шырыня яе 100&mdash-180 м. Рэчышча ў верхнім і ніжнім цячэнні на працягу 15 км каналізаванае: ад вытоку дав. Звераўшчына (11,6 км) і ад в. Харашэвічы да в. Нагуевічы (3,4 км). Яго шырыня ў межань 4&mdash-8 м. На рацэ каля Слоніма і в. Нагуевічы плаціны- каля Слоніма ў маляўнічай мясціне зона адпачынку Іса.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -


 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта