КАМЕНКА, рака ў Асіповіцкім р-не, правы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 19 км. Пл. вадазбору 82 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %. Пачынаецца за 3 км на ПнУ ад р. п. Градзянка, вусце на паўночна-ўсходняй ускраіне в. Прыцерпа. Рэчышча каналізаванае на працягу 4 км (выток — 1,5 км на ПнЗ ад в. Каменічы).