КАМЕНКА, рака ў Брэсцкім р-не, левы прыток р. Мухавец (бас. Зах. Буга). Даўжыня 17 км. Пл. вадазбору 194 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9%. Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны в. Камянецкае Падлессе, вусце за 1 км на Пд ад в. Ямна. Рэчышча каналізаванае.