Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> Каспля

Каспля

КАСПЛЯ, рака ў Смаленскай вобл. і Віцебскім р-не, левы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 136 км. Пл. вадазбору 5410 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 35 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %. Выцякае з воз. Каспля ў Смаленскім р-не на ўсходніх схілах Віцебскага ўзвышша, у нізоўі цячэ па Суражскай нізіне, вусце каля г.п. Сураж. Даўжыня ў межах Беларусі 20 км, пл. вадазбору 513 км2. Асноўныя прытокі на тэрыторыі Беларусі &mdash- Вымнянка і Неварожка (справа), на тэрыторыі Смаленскай вобл.&mdash- Жараспея і Габза (злева). Даліна пераважна трапецападобная, шырынёй 300&mdash-400 м (у вярхоўі да 3 км). Пойма ніжэй вусця Габзы перарывістая, шырыня яе 100&mdash- 200 м. Рэчышча слабазвілістае, шырынёй 10&mdash-30 м у верхнім цячэнні і да 40&mdash-50 м у ніжнім. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў 1-й дэкадзе сакавіка, найбольшая вышыня над межанным узроўнем (на Беларусі) 9,1 м (1956. Замярзае ў 1-й дэкадзе снежня, крыгалом у пачатку сакавіка. На рацэ г. Дзямідаў (Смаленская вобл.) і г.п. Сураж.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта