Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Хоропуть

река Хоропуть

ХОРАПУЦЬ, рака ў Добрушскім р-не, левы прыток р. Іпуць (бас. Дняпра). Даўжыня 45 км. Пл. вадазбору 528 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,06 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %. Пачынаецца за 2 км на ПдЗ ад в. Чырвоны Арол, вусце на заходняй ускраіне г. Добруш. Асноўныя прытокі: рэкі Гразліўка (справа) і Чачора (злева). Рака цячэ па Гомельскім Палессі. Даліна трапецападобная, у вусці зліваецца з далінай Іпуці. Пойма пераважна лугавая. Рэчышча каналізаванае на ўсім працягу, шырыня яго 2—3 м у вярхоўі, у вусці да 12 м. Берагі стромкія, вышынёй да 1,2 м. Прымае сцёк з меліярацыйных каналаў.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта