Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Клева (бассейн реки Днепр)

река Клева (бассейн реки Днепр)

КЛЯВА, рака ў Бялыніцкім і Бярэзінскім р-нах, левы прыток р. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўжыня 80 км. Пл. вадазбору 498 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %. Пачынаецца з воз. Заазерскае ў Бялыніцкім р-не, вусце за 1 км на ПдУ ад в. Чырвоны Бераг Бярэзінскага р-на. Асноўны прыток р. Клявіца (справа). Цячэ па паўднёва-ўсходніх схілах Беларускай грады і па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, шырынёй 600— 800 м, у нізоўях на працягу 6 км невыразная. Схілы ўмерана стромкія, слабапарэзаныя, вышыня іх 5—8 м. Пойма пераважна двухбаковая, шырынёй 200—300 м. Рэчышча каналізаванае на працягу 17 км (выток — 1 км на 3 ад в. Карытніца Бялыніцкага р-на). Шырыня ракі ў межань 6—8 м. Берагі вельмі стромкія і абрывістыя.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта