КЛІМОК, ручай у Валожынскім р-не, левы прыток Чарніцы (бас. Нёмана). Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 76 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %. Пачынаецца за 1,5 км на ПдЗ ад в. Янішкі, цячэ па забалочанай, лясістай мясцовасці, упадае ў Чар-ніцу ніжэй х. Будзішча (Іўеўскі р-н). Асноўны прыток р. Гаст.