Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Комайка

река Комайка

КАМАЙКА, рака ў Пастаўскім р-не і Літве, правы прыток р. Бірвета (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 50 км. Пл. вадазбору 306 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,5 м3/с, на мяжы Беларусі і Літвы — 1,67 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,1 %. Выцякае з Вялікага Камайскага возера за 1 км на 3 ад в. Камаі. Цячэ ў межах Свянцянскіх град і заходняй часткі Полацкай нізіны, праз азёры Вялікае і Малое Сурвілішскія, Свірас (у Літве). Даўжыня ў межах Беларусі 21 км, пл. вадазбору 205 км2. Вусце за 2 км на ПдУ ад в. Дзідзяселіс Ігналінскага р-на. Рэчышча ў сярэднім цячэнні на Пастаўшчыне каналізаванае (1,5 км на ПдЗ ад в. Вілейты — мяжа з Літвой).
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта