Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Копаевка

река Копаевка

КАПАЕЎКА, Капаюўка, рака ў Брэсцкім р-не і Валынскай вобл. Украіны, правы прыток Зах. Буга. Даўжыня 39 км. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %. Пл. вадазбору 264 км2. Пачынаецца з воз. Лукі (на тэрыторыі Украіны), вусце за 2 км на ПнЗ ад в. Ляплёўка. Даўжыня ў межах Беларусі 19,5 км. Рэчышча на тэрыторыі Украіны цалкам каналізаванае, у Брэсцкім р-не 2 каналізаваныя ўчасткі: 13 км ад мяжы з Украінай да в. Рудня і 2 км уніз па цячэнню ад моста на дарозе Дамачова — Ляплёўка. У сярэднім і ніжнім цячэнні шырыня рэчышча ў межань 1—3 м. Берагі вельмі нізкія, зліваюцца з поймай, у сярэднім і ніжнім цячэнні болып абрывістыя, вышынёй да 0,5 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, найбольшыя вышыні над межанным узроўнем 1,5 м. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,9 м3/с.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта