Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Кошанка

река Кошанка

КАШАНКА, рака ў Мсціслаўскім і Чавускім р-нах, левы прыток р. Проня (бас. Дняпра). Даўжыня 39 км. Пл. вадазбору 146 км. Сярэдні расход вады ў вусці 0,8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 %. Пачынаецца за 1,3 км на Пн ад в. Басценавічы Мсціслаўскага р-на, вусце каля в. Скварск Чавускага р-на. Цячэ па Аршанска-Магілёўскай раўніне. Даліна ў вярхоўі невыразная, ніжэй скрынкападобная і трапецападобная- шырыня яе 150—300 м у верхнім цячэнні, 400—600 м у сярэднім, да 1,3 км у ніжнім. Схілы стромкія і ўмерана стромкія (вышыня 20— 25 м), парэзаныя ярамі і далінамі дробных прытокаў, на вялікім працягу адкрытыя. Пойма перарывістая, шырынёй 100—300 м, месцамі да 800 м. Рэчышча каналізаванае на працягу 4,4 км (паміж вёскамі Шыркі і Цярэні Мсціслаўскага р-на), на астатнім працягу звілістае. Шырыня ракі ў межань 1—5 м, месцамі да 10 м.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта