Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Косолянка

река Косолянка

КАСАЛЯНКА, Касялянка, Перагонка, рака ў Слаўгарадскім і Кармянскім р-нах, правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 34 км. Пл. вадазбору 352 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %. Пачынаецца каля паўднёва-заходняй ускраіны в. Малая Зімніца Слаўгарадскага р-на, вусце за 1 км на У ад в. Ліцвінавічы Кармянскага р-на. Цячэ па паўднёва-заходняй ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырыня яе 0,9—1,5 км. Пойма ў вярхоўі забалочаная, ніжэй сухая, двухбаковая, яе шырыня 0,2—0,9 км. Рэчышча каналізаванае на працягу 17,5 км (выток — 0,5 км вышэй вусця р. Бычанка), далей слаба меандруе. Шырыня ракі ў межань у сярэднім цячэнні 8—10 м, у ніжнім 3—5 м.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта