КРЭЧАТ, рака ў Бярозаўскім р-не, правы прыток р. Ясельда (бас. Прыпяці). Даўжыня 15 км. Пл. вадазбору 59 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,96 %. Пачынаецца за 1,7 км на ПнЗ ад в. Аніцавічы, цячэ праз г. Бяроза і за 1 км на У ад яго ўпадае ў Ясельду. Рэчышча каналізаванае.