Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Кривая (приток реки Друть)

река Кривая (приток реки Друть)

КРЫВАЯ, Хвашчоўка, рака ў Талачынскім р-не, левы прыток р. Друць (бас. Дняпра). Даўжыня 46 км. Пл. вадазбору 242 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,8 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 %. Пачынаецца на паўночнай ускраіне в. Раманаўка Талачынскага р-на, вусце ў межах в. Казаброддзе Круглянскага р-на. Цячэ па Аршанскім узвышшы. Дадіна на вялікім працягу добра распрацаваная, трапецападобная, шырынёй 0,6—1 км, у вярхоўі невыразвая. Асноўны прыток р. Ржаўка. Пойма вузкая, лўгавая, шырынёй 0,2—0,5 км, чаргуецца па берагах, месцамі адсутнічае. Рэчышча каналізаванае на працягу 2,5 км уніз па цячэнні ад моста на аўтадарозе Мінск — Масква каля в. Забалацце, на астатнім працягу звілістае. Шырыня ракі ў межань 5—8 м, у ніжнім цячэнні да 10 м. Берагі стромкія, месцамі абрывістыя, вышынёй 0,5— 1 м. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта