Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Крупня

река Крупня

КРУПНЯ, рака ў Клімавіцкім і Касцюковіцкім р-нах, левы прыток р. Жадунька (бас. Дняпра). Даўжыня 41 км. Пл. вадазбору 136 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 0,7 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,2 %. Пачынаецца за 2 км на ПнУ ад в. Сакалоўка Клімавіцкага р-на, вусце на паўднёвай ускраіне г. Касцюковічы. Цячэ на ПдУ Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна выразная, шырынёй да 2 км, парэзана лагчынамі, ярамі, меліярацыйнымі каналамі. Пойма вузкая, у верхнім і ніжнім цячэнні чаргуецца па берагах, у сярэднім — двухбаковая (шырыня ў асобных месцах да 1,8 км), асушаная, лугавая. Рэчышча каналізаванае на працягу 26 км (в. Крупня Клімавіцкага р-на — в. Карбанава Касцюковіцкага р-на), у верхнім цячэнні слабазвілістае. Шырыня ракі ў межань да 10 м. Прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта