Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> Лахва

Лахва

ЛАХВА, рака ў Шклоўскім, Магілёўскім і Быхаўскім р-нах, правы прыток Дняпра. Даўжыня 90 км. Пл. вадазбору 731 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,4 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 %. Пачынаецца за 1 км на ПнУ ад в. Старая Вадва Шклоўскага р-на, вусце на ўсходняй ускраіне в. Залахвенне Быхаўскага р-на. Асноўныя прытокі: Лахвіца, Жыварэзка, Праціўніца (справа). Цячэ пераважна на Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна трапецападобная, шырыня яе 0,5&mdash- 0,8 км у верхнім цячэнні, 1&mdash-1,5 км у ніжнім. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, вышынёй 10&mdash-25 м. Пойма двухбаковая (шырыня 0,4&mdash-0,6 км), слабаперасечаная. Рэчышча каналізаванае на 3 участках у Магілёўскім р-не: 2 км на ПнУ ад в. Селішча &mdash- 0,8 км на 3 ад в. Лужкі 2-я (2,2 км)- 1,2 км на Пд ад в. Лахва &mdash- в. Нізкая Вуліца (6 км)- 2 км на ПдУ ад в. Ямніца &mdash- мост на аўтадарозе Магілёў &mdash- Бабруйск (14 км). На астатнім працягу рэчышча звілістае, шырыня яго 15&mdash- 20 м, месцамі да 40 м. Берагі вышынёй 0,5&mdash-1 м, у ніжнім цячэнні да 2 м. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў канцы сакавіка, найболыпая вышыня над межанным узроўнем да 2,2 м у ніжнім цячэнні. На рацэ зона адпачынку Лахва.

Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -


 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта