Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Лебеда

река Лебеда

ЛЕБЯДА, рака ў Шчучынскім і Мастоўскім р-нах, правы прыток Нёмана. Даўжыня 67 км. Пл. вадазбору 791 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 5 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %. Пачынаецца каля в. Калечыцы Шчучынскага р-на, цячэ па Лідскай раўніне. Асноўныя прытокі: Жужма, Касцянёўка, Жалудзянка, Шкардзянка, Вялікая Лябёдка, Вавёрка, Голдаўка. У верхнім цячэнні называецца Лябёдка. Даліна трапецападобная, у нізоўі месцамі невыразная. Пойма нізкая, двухбаковая, большай часткай забалочаная- шырыня яе 500—700 м. Рэчышча звілістае. Яго шырыня ў межань да вусця Вялікай Лябёдкі 8—12 м, ніжэй 15—25 м. Берагі стромкія і абрывістыя. На працягу 20,4 км рэчышча каналізаванае: ад в. Русанаўцы да в. Збражкі (7,9 км) і ад в. Васілішкі да в. Малое Мажэйкава (12,5 км). У пойме меліярацыйныя каналы.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта