Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Леща

река Леща

ЛЕШЧА, рака ў Шклоўскім і Аршанскім р-нах, левы прыток р. Днепр. Даўжыня 33 км. Пл. вадазбору 191 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 1,2 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,3 %. Пачынаецца за 2,5 км на ПнЗ ад в. Акунёўка Шклоўскага р-на, вусце ў межах в. Зорная Аршанскага р-на. Цячэ на паўночнай ускраіне Аршанска-Магілёўскай раўніны. Даліна ў вярхоўі невыразная, у сярэднім і ніжнім цячэнні скрынкападобная, шырынёй ад 0,2 да 1 км. Схілы парэзаны ярамі. Пойма двухбаковая, высокая, сухая. Рэчышча каналізаванае на працягу 20 км (ад вытоку да в. Лешча Шклоўскага р-на), ніжэй звілістае- шырыня яго ў ніжнім цячэнні 5— 6 м. Берагі ў верхнім і сярэднім цячэнні ўмерана стромкія і стромкія, у ніжнім — абрывістыя.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта