ЛЕШНЯ, рака ў Расонскім і Верхнядзвінскім р-нах, левы прыток р. Свольна (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 13 км. Пл. вадазбору 40 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,4 %. Пачынаецца за 1,4 км на ПдУ ад в. Роўнае Поле Расонскага р-на, вусце за 1 км на ПдЗ ад в. Лешня Верхнядзвінскага р-на. Цячэ па лясістай мясцовасці.