Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Левая Лесная

река Левая Лесная

ЛЕВАЯ ЛЯСНАЯ, рака ў Пружанскім і Камянецкім р-нах (бас. Зах. Буга). Даўжыня 50 км. Пл. вадазбору 750 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,6 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,5 %. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Мыльніск (Пружанскі р-н), вусце за 0,5 км на У ад в. Вугляны (Камянецкі р-н). Зліваючыся з р. Правая Лясная, утварае р. Лясная. Цячэ па Прыбугскай раўніне. Асноўны прыток р. Вішня (справа). Рэчышча каналізаванае, шырыня яго 6—8 м, у ніжнім цячэнні месцамі да 20 м. Берагі нізкія, вышынёй 0,3—0,5 м, параслі хмызняком. Даліна ракі шырынёй 1,6—2,5 км, у сярэднім цячэнні месцамі невыразная- схілы спадзістыя, вышынёй 7— 9 м, парэзаныя ручаямі, лагчынамі і канавамі. Пойма нізкая, забалочаная (шырыня 0,3—0,5 км), перасечаная старыцамі і асушальнымі каналамі. У разводдзе затапляецца вадой на глыбіню да 0,6 м на 15—30 сутак.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта