Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Лидея

река Лидея

ЛІДЗЕЯ, Ліда, Лідзейка, рака у Лідскім р-не, левы прыток Дзітвы (бас. Нёмана). Даўжыня 31 км. Пл. вадазбору 167 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,2 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %. Пачынаецца каля в. Верхняя Ліда, упадае ў Дзітву за 1 км на У ад в. Даржы. Асноўны прыток — р. Нарва. Даліна ад вытоку да Лайкоўшчыны выразная, шырыня яе 1—2 км. Пойма перарывістая (шырыня ў асноўным 0,5—0,8 км), ніжэй в. Навапрудцы і да вусця парэзана меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча на працягу 20 км каналізаванае: ад вытоку да сажалкі (пл. 0,6 км2) у г. Ліда (6 км) і ад в. Навіцкія да вусця (14 км)- яго шырыня 6—12 м. Берагі спадзістыя.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта