Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Липа

река Липа

ЛІПА, рака ў Буда-Кашалёўскім р-не, правы прыток р. Сож (бас. Дняпра). Даўжыня 62 км. Пл. вадазбору 577 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,4 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 %. Пачынаецца за 1 км на ПдУ ад в. Вуглы Рагачоўскага р-на, упадае ў р. Сож на ПдУ ад в. Андрэеўка. Найболыпыя прытокі — р. Гліна і Прудоўка (злева). Цячэ ў межах Прыдняпроўскай нізіны. Даліна пераважна трапецападобная, шырыня яе да 1 км у вярхоўі і да 3,5 км у сярэднім і ніжнім цячэнні. Схілы на вялікім працягу адкрытыя, вышынёй 6—10 м. Пойма ў вярхоўі перарывістая, вузкая, у сярэднім і ніжнім цячэнні двух-баковая, шырынёй ад 0,5 км да 3 км. Рэчышча на працягу 36 км каналізаванае: выток — мост у в. Любавін (8,5 км), 1 км на Пн ад в. Кастрышча — 1 км на ПдУ ад в. Дубовіца (27,5 км). На астатнім працягу звілістае, шырынёй 8—10 м. Рака прымае сцёк з сеткі меліярацыйных каналаў.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта