ЛОННІЦА, рака ў Полацкім р-не, правы прыток р. Дахнарка (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 24 км. Пл. вадазбору 100 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %. Выцякае з воз. Лонна за 2 км на ПдУ ад в. Лоніца. Паводле іншых крыніц рака бярэ пачатак за 2,5 км на ПдЗ ад в. Конны Бор. Вусце за 2 км на 3 ад в. Дзмітроўшчына. Цячэ па лясістай мясцовасці.