Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Лоша (бассейн реки Вилия)

река Лоша (бассейн реки Вилия)

ЛОША, рака ў Ашмянскім і Астравецкім р-нах, левы прыток Ашмянкі (бас. Віліі). Даўжыня 55 км. Пл. вадазбору 455 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 3,9 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,34 %. Пачынаецца за 1,5 км на ПдУ ад в. Ваўкоўшчына Ашмянскага р-на, у вярхоўі цячэ па паўночных схілах Ашмянскага ўзвышша, далей праз невялікія лясныя масівы. Упадае ў Ашмянку на ПдЗ ад в. Зарэчча Астравецкага р-на. Асноўны прыток — р. Кавалёўка. Даліна да в. Лоша невыразная, ніжэй трапецападобная- яе шырыня 200—300 м, паміж в. Палушы і г.п. Астравец — да 1 км. Пойма двухбаковая, пераважная шырыня 100—150 м. Рэчышча на працягу 12 км ад вытоку каналізаванае, на астатнім працягу звілістае. Берагі стромкія, у вярхоўі абрывістыя. У г.п. Астравец сажалка (пл. 0,16 км2), на У ад яго ў маляўнічай мясціне — Янаўскае вадасховішча.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта