ЛАСІЦА, рака ў Пастаўскім р-не, правы прыток р. Галбіца (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 30 км. Пл. вадазбору 160 км2. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,9 %. Пачынаецца каля в. Турчына, цячэ па заходняй частцы Полацкай нізіны праз азёры Крывое і Ласіца. Вусце каля в. Якімаўцы.