Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Лукомка

река Лукомка

ЛУКОМКА, Лукамка, Уюнок, рака ў Чашніцкім р-не, правы прыток р. Ула (бас. Зах. Дзвіны). Даўжыня 53 км. Пл. вадазбору 831 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 5,4 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 %. Выцякае з Лукомскага возера каля г. Новалукомль, цячэ ўздоўж усходняй ускраіны Лукомскага ўзвышша па Чашніцкай раўніне, вусце ў межах г. Чашнікі. Асноўны прыток — р. Югна (справа). Даліна трапецападобная, шырыня яе 400—600 м, у ніжнім цячэнні да 5 км. Пойма перарывістая, у вярхоўі і вусцевай частцы забалочаная- шырыня 200—500 м, на забалочаных участках да 1,6 км. Рэчышча моцназвілістае, шырынёй 15—20 м у верхнім цячэнні, 8—12 м на астатнім працягу. Найвышэйшы ўзровень разводдзя ў пачатку красавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 1,1 м. Замярзае ў сярэдзіне лістапада, крыгалом у канцы сакавіка. Веснавы ледаход 8 сут. Каля в. Рудніца Лукомскае вадасховішча.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта