Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Луконица

река Луконица

ЛУКОНІЦА, рака ў Слонімскім, Зэльвенскім і Мастоўскім р-нах, левы прыток Шчары (бас. Нёмана). Даўжыня 32 км. Пл. вадазбору 195 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,1 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2 %. Пачынаецца на ПдЗ ад в. Плаўскія Слонімскага р-на, цячэ ў межах Слонімскага ўзвышша, упадае ў Шчару на Пн ад в. Дубраўка Мастоўскага р-на. Ёсць невялікія прытокі злева, у нізоўі прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. Даліна выразная, трапецападобная, у верхнім і сярэднім цячэнні вузкая, звілістая, шырынёй 200— 900 м. Пойма забалочаная, вузкая, яе шырыня 100—500 м. Рэчышча ў верхнім цячэнні звілістае, на працягу 15 км каналізаванае: за 1 км на Пд ад в. Ярнева ўверх па цячэнні (1,5 км) і ад в. Пруд да вусця (13,5 км). Берагі стромкія і абрывістыя. Схілы спадзістыя і ўмерана стромкія, парэзаныя далінамі прытокаў і ярамі.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта