Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Лужеснянка

река Лужеснянка

ЛУЖАСЯНКА, Лужаснянка, рака ў Гарадоцкім і Віцебскім р-нах, правы прыток Зах. Дзвіны. Даўжыня 32 км. Пл. вадазбору 700 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 4,6 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,9 %. Выцякае з воз. Вымна на Пн ад в. Хабаты Гарадоцкага р-на, цячэ ў межах Гарадоцкага ўзвышша, вусце каля чыг. ст. і в. Лужасна за 2 км ад паўночна-заходняй ускраіны Віцебска. Асноўныя прытокі: Громаць, Кабішчанка і Храпаўлянка (справа). Даліна скрынкападобная, на вялікім працягу вузкая, шырынёй 200— 400 м. Пойма двухбаковая і перарывістая, часам адсутнічае- шырыня 80—100 м. Рэчышча звілістае, шырынёй 12—20 м, у верхнім цячэнні 5 м.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта