Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Мажа

река Мажа

МАЖА, рака ў Капыльскім р-не, правы прыток р. Морач (бас. Прыпяці). Даўжыня 40 км. Пл. вадазбору 319 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,4 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 1.3 %. Пачынаецца за 3 км на У ад г. Капыль, цячэ праз горад (на рацэ ў межах горада створаны сажалкі пл. 22 га і 11 га) у межах Капыльскай грады і па Клецкай раўніне. Вусце каля паўночнай ускраіны в. Семежава. Даліна скрынкападобная, месцамі трапецападобная, шырынёй 0,3— 0,5 км. Пойма пераважна двухбаковая (шырыня 0,25—0,4 км), месцамі забалочаная. Шырыня рэчышча 2—5 м. На рацэ створана Цімкавіцкае вадасховішча.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта