Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта
Главная -> Архивные документы за 2013 год -> Реки Беларуси -> река Молорита

река Молорита

МАЛАРЫТА, рака ў Маларыцкім р-не, левы прыток р. Рыта (бас. Зах. Буга). Даўжыня 30,5 км. Пл. вадазбору 602 км2. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 2,5 м3/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,2 %. Цячэ па Брэсцкім Палессі. Пачынаецца за 2 км на Пн ад в. Арэхава ад аўтадарогі Арэхава — Олтуш і з′-яўляецца працягам канада Сярэдні Роў (раней выцякала з Арэхаўскага возера, але у выніку меліярацыйных работ выток ракі быў засыпаны). Вусце за 2 км на ПнУ ад в. Замшаны. Даліна невыразная. Схілы спадзістыя, парэзаныя сеткай меліярацыйных каналаў, пад лесам і разараныя. Пойма двухбаковая, нізкая, асушаная, шырынёй 1—1,5 км. Рэчышча на ўсім працягу каналізаванае, шырыня яго 6—8 м. Берагі выраўнаваныя, вышынёй да 2 м. Рака прымае сцёк з меліярацыйных каналаў. На рацэ г. Маларыта.
Источник: Блакiтная кнiга Беларусi. - Мн.:БелЭн, 1994.
 -

 



Сэкономьте время:
получите консультацию эксперта


Создание сайта